Акцыя за маральнае выхаванне моладзі

09 верасня 2010 21:29  |  Свет

Напрыканцы жніўня 2010 г. ў горадзе Леоне, у Мексіцы, прайшла канферэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях моладзі. На жаль, у час гэтай канферэнцыі быў падрыхтаваны дакумент, які выступае за аборты, супраць сям’і і моладзі. Гэты дакумент можа быць прыняты як урадавы дакумент, на працягу трох тыдняў Генеральнай Асамблеяй ААН!

На шчасце, група маладых людзей пад іменем “Міжнародная моладзевая кааліцыя” (International Youth Coalition) напісала і 30 жніўня прадставіла канферэнцыі іншы дакумент, які абараняе традыцыйныя каштоўнасці. Ніжэй (у англамоўным тэксце) знаходзіцца спасылка на гэты дакумент.

* * *
Каталіцкі Інстытут Сям’і і Праваў Чалавека/ C-FAM (Catholic Family & Human Rights Institute; www.c-fam.org) інфармуе пра канферэнцыю ААН і просіць падпісаць гэты дакумент, які падтрымлівае трыдыцыйныя, гуманныя каштоўнасці ў выхаванні маладога пакалення (гл.
http://www.c-fam.org/youth/lid.2/default.asp)

* * *
Патрабуем рэакцыі моладзі Усходняй Еўропы супраць экстрэмісцкага документа канферэнцыі ААН.
Сэкс-цацкі на выставе Канферэнцыі ААН па пытаннях моладзі.
Дакумент, падрыхтаваны маладымі экстрэмістамі.

Пратэстуйце, падпісаўшы петыцыю, якую мы прадставім у ААН.
Акцыя падпісання петыцыі ў ААН на працягу трох тыдняў!

8 верасня 2010
Дарагія юнакі і дзяўчаты,

Экіпа C-FAM (Catholic Family & Human Rights Institute) толькі што вярнулася з канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях моладзі, якая адбылася ў горадзе Леоне, у Мексіцы, і якая мела моманты сапраўды агідныя.
У рамках Канферэнцыі ў вялізнай зале адбывалася выстава, дзе былі прадстаўлены дзясяткі стэндаў з парнаграфічнымі матэрыяламі, у тым ліку сэкс-цацкамі.
Адзін з гэтых стэндаў прадстаўлялі мужчыны сярэдніх гадоў, у адной толькі ніжняй бялізне, а менавіта, у стрынгах.
Яны практычна дэманстравалі на секс-ляльцы, як надзяваецца прэзерватыў.
Усё гэта было паказана на вачах нашых дзяцей і юнацтва

Яшчэ адзін кепскі факт, што група маладых экстрэмістаў на чале з прадстаўнікамі ААН напісала дакумент і настойвала на яго прыняцці ААН. Гэта адзін з самых радыкальных дакументаў, якія можна сабе ўявіць, натхнёны паказам парнаграфіі на экране ў цэнтральнай зале Леона.
У дакуменце настойваецца на пераглядзе значэння слова “пол” з тым, каб улічваць увесь “спектр палавой ідэнтычнасці”, уключаючы паняцці “intersex” і “queer”, “усебаковае сэксуальная адукацыя”, “бяспечны аборт”.
Гэты дакумент быў напісаны цалкам пад уплывам парнаграфічнай выставы пад кіраўніцтвам UNFPA [Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва], які выступае за аборты, супраць сям’і і моладзі.
Мы стаім перад рэальнай праблемай: гэты дакумент можа быць прыняты як урадавы дакумент, на працягу трох тыдняў Генеральнай Асамблеяй ААН!

Мы павінны адрэагаваць, мы мусім даць ім у адказ іншы дакумент, які паказвае сапраўдныя пачуцці САПРАЎДНАЙ МОЛАДЗІ!
На шчасце, дакумент такого тыпу ў нас ужо ёсьць. Група маладых людзей пад іменем Міжнародная моладзевая кааліцыя (International Youth Coalition) напісала і прадставіла канферэнцыі адзін ДОБРЫ ДАКУМЕНТ, дакумент, які кажа правільныя рэчы. Ніжэй знаходзіцца спасылка на гэты дакумент.
http://www.c-fam.org/youth/lid.2/default.asp)

Мы просім прачытаць яго (на жаль, на англійскай мове).
Калі Ты згодны, падпішы.

Мы будзем збіраць подпісы разам з імёнамі і спадзяемся сабраць не менш 50 тысяч, і пасля, на працягу трох тыдняў, прадставіць у ААН.

Пакажам ім, што мы не згодныя з гэтай страшнай праграмай. Вы павінны ведаць, што гэтай дапамогі папрасілі дэлегаты ААН, каб заблакаваць дарогу радыкальным маладзёвым рухам.

Дакумент і петыцыю для подпісу знойдзеш ТУТ. Гэта два дакументы, адзін – для тых, хто мае 30 гадоў або менш, а другі – каму за 30 гадоў.

Адразу ТУТ падпішы дакумент. Дапамажы нам рашуча паўплываць на штаб-кватэру ААН у гэтым месяцы.
ВАЖНА ЗРАБІЦЬ ГЭТА ЗАРАЗ!

Мы таксама просім, каб Ты пераслаў гэты ліст як мага большай колькасці сваіх сяброў!
Жыццёва неабходна, каб нармальныя маладыя людзі былі пачутыя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Дэлегацыі нацыянальных дзяржаваў папрасілі зрабіць гэта найхутчэй.

Нам патрэбныя імёны 50 тысяч на працягу трох тыдняў!
З павагай,
Austin Ruse, Старшыня C-FAM

PS. Гэты дакумент павінен падарожнічаць па свеце, як ракета, на працягу трох тыдняў. Мы просім Вас паўторна адправіць яго зараз! www.c-fam.org

Болей навін