Ператрусы на кватэрах Паўла Севярынца ў Віцебску і Віталя Рымашэўскага у Менску (Абноўлена)

28 снежня 2010 18:19  |  Галоўныя навіны

Ператрус кватэры Паўла Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзмітры Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзмітры Навумаў. Доўжыўся ён з 12.30 да 14.30. А ўвечары адбыўся ператрус у кватэры Віталя Рымашэўскага ў Менску.

“Супрацоўнікі КДБ сказалі, што дзейнічаюць на загад з Менску. Пастанова аб ператрусе падпісаная менскім пракурорам Куліком”, — паведаміў бацька Паўла Кастусь Севярынец. “Абшукалі ўсё, нават зазірнулі пад дыванок у прыбіральні”, — кажа Севярынец-старэйшы. Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук Кастуся Севярынца, сыстэмны блёк, касэты і паперы з запісамі.

 

А каля 5 гадзінаў вечара з КДБ патэлефанавалі сваякам Віталя Рымашэўскага з просьбай прыехаць у яго менскую кватэру і адчыніць дзверы для ператрусу. Жонка Віталя Наста Рымашэўская, якая пасьля арышту мужа з гэтай кватэры з’ехала, вымушаная была паехаць туды, каб прысутнічаць падчас ператрусу. Акрамя таго, у кватэры падчас ператрусу прысутнічалі таксама давераныя асобы Віталя Рымашэўскага. Ператрус доўжыўся 1,5 гадзіны. Ніякай аргтэхнікі там не было, таму быў канфіскаваны толькі папяровы варыянт тэлевыступа Рымашэўскага і пару хрысьціянскіх дыскаў.

Паводле “Радыё Свабода” і ўласнай інфармацыі прэс-службы БХД

Болей навін