КДБ вымусіла Рымашэўскага адмяніць прэс-канферэнцыю

03 студзеня 2011 21:22  |  Галоўныя навіны

Сёння пасля наведвання рэдакцыі Нашай Нівы экс-кандыдат у прэзідэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі быў 2-гі раз за дзень выкліканы ў КДБ і папярэджаны, што правядзенне прэс-канферэнцыі і іншыя публічныя заявы ў прэсе будуць расцэненыя, як парушэнне дадзенай Рымашэўскім падпіскі аб неразгалошванні інфармацыі пра ход следства. У выпадку правядзення гэтай прэс-канферэнцыі мера стрымання яму будзе зноў змененая на утрыманне пад вартай. У сувязі з гэтым Віталь Рымашэўскім прыносіць усім свае прабачэнні і вымушаны адмяніць заўтрашнюю прэс-канферэнцыю.  

Болей навін