Канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў у падтрымку касьцёла Сьвятога Язэпа ў Менску
У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касьцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртаньня менскага касцёла Сьв. Язэпа і кляштара бернардзінаў.
Канцэрт распачнецца аповядам зь гісторыі сьвятыні і яе сучаснага стану. Перад слухачамі выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх гурт «Рэха», Зьміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Тацьцяна Беланогая, Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў і іншыя. Вечарына завершыцца супольнай малітвай і выкананьнем сьпеву «Магутны Божа».
Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых і неабыякавых да лёсу каталіцкай спадчыны сталіцы. Уваход свабодны.