Справу Севярынца вылучылі асобна і рыхтуюць да перадачы ў суд

27 лютага 2011 09:46  |  Галоўныя навіны

 

У нядзелю зранку маці зьняволенага лідэра БХД Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла пра чарговы атрыманы ліст ад сына, датаваны 23 лютага, дзе Павал піша: “Справу маю вылучаюць асобна і рыхтуюць для перадачы у суд. Неўзабаве будзем знаёміцца з матэрыяламі”. 

 

Гэтыя зьвесткі Тацяна Севярынец спрабуе спраўдзіць у адваката сына Паўла Сапелкі, аднак зьвязацца зь ім пакуль не атрымалася. 

 

Таксама ў лісьце Павал паведаміў, што атрымаў ліст ад Настачкі Палажанкі.

Тацяна Севярынец вельмі турбуецца, ці перадаюць сыну перадачы, бо ўжо ў другі ліст запар Павал згадвае пра зубную шчотку, ў той час як яшчэ 16 лютага маці перадала яму ў перадачы ажно дзьве.

 

Нагадаем, Павал Севярынец быў затрыманы позна ўвечары 19 сьнежня 2010 года ў Менску пасьля падзеяў на Плошчы Незалежнасьці і зараз ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ. Ён, як ішны сустаршыня БХД кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі ды шэраг іншых былых кадытатаў, палітыкаў і актывістаў зьяўляецца абвінавачаным па артыкуле 293 КК ч.1 і ч.2 (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках).

Болей навін