Садоўскі: з 21 сакавіка пашыраецца сьпіс неўязных у ЭЗ

16 сакавіка 2011 22:07  |  Галоўныя навіны

Дэлегацыя аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” на чале з адказным сакратаром Дзянісам Садоўскім 16 сакавіка правяла сустрэчу ў міністэрстве замежных спраў Нямеччыны. Зузана Шутц, адказная ў МЗС Нямеччыны за працу зь Беларусьсю, выказала падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі.

 

Яна таксама паведаміла, што з панядзелка, 21 сакавіка, краіны Эўразьвязу пашыраць на 19 чалавек сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю. Перадусім, у гэта закране судзьдзяў, якія выносілі прысуды палітзьняволеным, абвінавачаным у масавых беспарадках 19 сьнежня, паведаміла Зузана Шутц.

 

Нагадаем, што Дзяніс Садоўскі знаходзіцца ў Бэрліне зь візытам да сяброўскай нямецкай партыі “Хрысьціянскі Дэмакратычны Зьвяз” (CDU). 16 сакавіка ён таксама сустрэўся з кіраўніком фэдэральнай канцылярыі і міністрам па асаблівых даручэньнях Нямеччыны Рональдам Пофалам.

Болей навін