Кабанчук наведаў Гомельшчыну без Рымашэўскага

21 сакавіка 2011 14:37  |  Галоўныя навіны

Вадзім Кабанчук, адказны пасьля арышту сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца за працу з рэгіёнамі, на выходных наведаў Гомельскую вобласьць і правёў сустрэчы зь мясоцвым актывам БХД у Гомлі і Мазыры. У гэтых сустрэчах меўся ўзяць удзел экс-кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе, але ў апошні момант КДБ забараніў яму ехаць на Гомельшчыну. 

 

Сустрэча ў Мазыры не была шматлікай, на ёй прысутнічала каля 10 чалавек. Былі абмеркаваныя вынікі прэзыдэнцкай кампаніі, выказаныя словы падзякі тым, хто ў ёй удзельнічаў.

 

У Гомлі на сустрэчу з Вадзімам Кабанчуком прыйшло каля 30 чалавек. Яна прайшла ў больш-менш свабодным фармаце, кожны, хто хацеў выступіць, меў такую мажлівасьць. Вадзім Кабанчук разам з гомельскім каардынатарам БХД Юр’ем Клімовічам распавялі пра пляны далейшага разьвіцьця БХД, пра кампаніі, дзейнасьць аргкамітэту і гэтак далей. Ягы таксама раздалі разнастайныя матэрыялы, датычныя дзейнасьці аргкамітэту і падзеяў у краіне: відэаматэрыялы з нарэзкамі пра Плошчу 19 сьнежня 2010 года, анкеты для ўступу ў БХД.

Болей навін