Любоў Каменеву дапыталі ў КДБ

29 сакавіка 2011 18:50  |  Палітыка

У аўторак, 29 сакавіка, у менскім КДБ дапыталі кіраўніцу Моладзі БХД Любоў Каменеву ў межах так званага расьсьледваньня справы аб падзяех 19 сьнежня. У адрозьненьні ад папярэдняга разу гэты допыт, які вёў старшы сьледчы Дарашэвіч, праходзіў у звычайнай абстаноўцы. Цягнуўся ён каля 40 хвілін.

 

Любоў Каменева прысутнічала на допыце без адваката, падпіску аб неразгалошваньні яна адмовілася падпісваць. Пыталіся ў асноўным пра Віталя Рымашэўскага, толькі адно пытаньне тычылася іншых фігурантаў справы.

 

“Я так разумею, што допыты будуць бясконцымі. Такое адчуваньне, што мяне будуць дапытваць пра кожнага з гэтага сьпісу”, – адзначыла Любоў Каменева.

 

Нагадаем, што да мінулага допыту кіраўнічку Моладзі БХД супрацоўнікі КДБ відавочна рыхтаваліся. У памяшканні ляжала Біблія, на сценах былі календары з храмамі, а на дзвярах вісела бел-чырвона-белае сэрца-валянцінка.

Болей навін