Віталь Рымашэўскі сустрэўся з намесьнікам міністра замежных справаў Чэхіі

02 чэрвеня 2011 00:23  |  Свет

Сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі, а таксама іншы былы кандыдат Аляксей Міхалевіч сустрэліся ў Празе зь першым намесьнікам міністра замежных справаў Чэхіі Іржы Шнайдэрам і віцэ-прэзыдэнтам сэнату Чэскай Рэспублікі Пятром Пітхартам.

 

На сустрэчы гаворка ішла пра выкарыстаньне міжнародных мэханізмаў узьдзеяньня на беларускія ўлады з мэтай вызваленьня палітвязьняў. Сустрэча прайшла ў межах цыклю прэс-канфэрэнцыяў, прысьвечаных судам і прысудам удзельнікам акцыі 19 сьнежня ў Менску. Арганізатарам імпрэзаў выступіла Бюро салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю (Варшава, Польшча).

 

Цыкль прэсавых канфэрэнцый стартаваў 30 траўня ў Варшаве. У першай бралі ўдзел праваабаронца Алена Танкачова, жонка асуджанага на 4 гады Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, а таксама двое фігурантаў справы – Наста Палажанка і Андрэй Дзьмітрыеў.

У двух наступных прэсавых канфэрэнцыях, якія прайшлі 31 траўня ў Празе і 1 чэрвеня ў Брусэлі, бралі ўдзел Рымашэўскі і Міхалевіч.

 

Болей навін