У дзень народзінаў Васіля Быкава яго магілу наведвалі менскія міліцыянты (Фота)
19 чэрвеня – дзень народзінаў народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава, якога называлі “сумленьнем нацыі” і які адыграў ключавую ролю ў нацыянальным Адраджэньні і дасягненьні незалежнасьці Беларусі. Сёньня яму б споўнілася б 87 гадоў. У гэты дзень памяць пра Васіля Быкава традыцыйна ўшаноўваецца па ўсёй краіне. У мемарыяльных мерапрыемствах прынялі ўдзел і прыхільнікі БХД.
Беларусы сёньня прыходзілі пакланіцца памяці пісьменьніка да яго магілы на Усходніх могілках Менска, да мемарыяльнай дошкі ў Віцебску, а таксама ўшаноўвалі яго ў вёсцы Бычкі (Ушацкі раён, Віцебшчына) — на радзіме Васіля Быкава.
Магілу Быкава на менскіх могілках акрамя прыхільнікаў творчасьці сёньня наведвалі таксама менскія міліцыянты. Відаць, баяцца, што Быкаў, які пры жыцьці вельмі жорстка крытыкаваў лукашэнкаўскі рэжым, нават з магілы можа арганізаваць масавыя акцыі пратэсту.