На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў (фота)

16 лістапада 2011 11:29  |  Палітыка

Грамадзкія актывісты і вернікі правялі малітву за палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Каля дзесятка чалавек у бел-чырвона-белых шаліках, трымаючы ў руках фігурку Маці Божай, назвалі імёны ўсіх беларускіх палітвязьняў і памаліліся на ружанцы. 

Сярод іншых удзел у вулічнай малітве прыняла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька, прадпрымальнік Аляксандар Макаеў, верніца Юлія Фралова. Затым удзельнікі акцыі перайшлі да Чырвонага касьцёла, дзе прадоўжылі малітву.

За хадою падзеі пільна назіралі супрацоўнікі спэцслужбаў, якія прымусілі журналістку БелаПАН выдаліць фотаздымкі на якіх, нібыта, быў зафіксаваны адзін зь іх.

 

Нагадаем, што міліцыя паабяцала разганяць штодзённыя малітоўныя акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менска. Пра гэта 14 лістапада заявіў начальнік Цэнтральнага РАУС Менска Віктар Радзевіч.

 

“Мы ўжо больш за тыдзень штодня а 19-й гадзіне молімся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў на Кастрычніцкай плошчы. Засўсёды нас аточваюць каля 20 міліцыянтаў у цывільным. Раней нас проста прасілі не запальваць знічы, але ўчора нас было дзесяць чалавек і гэта раз’юшыла міліцыянтаў. Да нас падышоў Радзевіч і сказаў, што “гэты цырк” быў апошні раз”, – паведаміла прэсавай службе БХД ініцыятарка акцыі, парафіянка Чырвонага касцёла Юлія Фралова.

 

На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў (фота)На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў (фота)На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў (фота)На Кастрычніцкай плошчы маліліся за палітвязьняў (фота)

Болей навін