Беларускія арганізацыі патрабуюць расследаваць фальсіфікацыю справы Жукаўца

16 лістапада 2011 14:17  |  Галоўныя навіны

16 лістапада на імя Генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Сэрэмета паступіў ліст ад арганізацыяў Беларусі і Польшчы.

 

Пад зваротам падпісаліся “Малады фронт”, “Еўрапейская Беларусь”, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і Звяз для дэмакратыі ў Беларусі”. Яны патрабуюць аднавіць расследаванне фальсіфікацыі дакументаў і перакладаў па справе Андрэя Жукаўца ў сувязі з новымі фактамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 26 кастрычніка на судовым паседжанні па справе Жукаўца былі выяўленыя “мёртвыя душы” — гэта людзі, якіх беларуская пракуратура прадстаўляла як сведкаў злачынстваў Жукаўца, але насамрэч іх не існуу ў прыродзе. 

Таксама ў 2008 годзе супраць польскіх перакладчыкаў Гражыны-Міхаліны Прахаповіч і Уладзіслава Праховіча, якія сфальсіфікавалі пераклады дакументаў, была распачатая справа. Аднак праз год яе спынілі. Супраць гэтых перакладчыкаў беларускія арганізацыі патрабуюць аднавіць крымінальную справу.

Нагадаем, што былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у 1999 годзе папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. У Беларусі супраць Жукаўца распачалі крымінальную справу. Беларусь 12 гадоў дамагаецца выдачы ўцекача.

Болей навін