Менская суполка БХД запрашае на святочную вечарыну
Менская гарадская суполка БХД шчыра віншуе Вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2012-м годам ды запрашае на святочную вечарыну, якая адбудзецца ў чацвер 12 студзеня па адрасе вул.Кульман, 4, пачатак у 18-30. Шчыра запрашаем!
Вас чакаюць:
– выступы паэтаў і бардаў, сярод якіх вядомая паэтка Галіна Каржанеўская, барды Раман Яраш і Марыя Новікава.
– конкурсы, віктарыны, калядныя спевы, падарункі;
– святочны пачастунак, весялосьць і добры настрой.
Пачатак вечарыны ў 18-30. Тэлефон для кантактаў +375295633107 (Марына).
Не прапусціце шанец яшчэ раз супольна адзначыць цудоўныя, радасныя зімовыя Святы!