Мінюст прыпыняе рэгістрацыю Партыі БХД

12 студзеня 2012 11:42  |  Галоўныя навіны

На адрас Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 11 студзеня прыйшоў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім Мінюст паведаміў пра прыпыненне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД.

 

З гэтай нагоды, а таксама з нагоды ціску і рэпрэсій у дачыненні да заснавальнікаў Партыі 13 студзеня аб 11-й гадзіне па адрасе Менск, вуліца Чарнышэўскага 3-39 адбудзецца прэсавая канферэнцыя. Удзел у ёй возьмуць кіраўнікі БХД Вітль Рымашэўскі і Дзяніс Садоўскі, а таксама заснавальнікі БХД, на якіх аказваецца ўціск.

 

Запрашаем журналістаў на прэсавую канферэнцыю:

 

13 студзеня, 11:00. Менск, вуліца Чарнышэўскага 3-39

Болей навін