Яўген Васьковіч атрымаў чарговыя 10 сутак карцара
Сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Яўген Васьковіч, даслаў у Бабруйск тры лісты.
У лісце маме – Рушаніі Іванаўне – ён паведаміў, што чацвёртага студзеня атрымаў чарговыя дзесяць сутак карцара. Прычыну пакарання Яўген не назваў, растлумачыўшы толькі, што атрымаў яго пасля сустрэчы з начальствам.
Яшчэ адзін ліст ад палітвязня прыйшоў актывістцы АГП Галіне Смірновай:
– Яўген Васьковіч піша, што жывы-здаровы, што ў яго ўсё добра, распавяла Галіна Смірнова. – Ён павіншаваў з мінулымі святамі і пажадаў шчасця. Мяне ўразіла, што седзячы ў турме, ён хвалюецца за нас – якія знаходзяцца на волі: «Усім вам нашмат цяжэй. Я сяджу, а над усімі вамі цяпер вісіць дамоклаў меч і нечаканасці … Ведаю, што нядаўна вы адседзелі пяць сутак. Трымайцеся, таму што наш шлях цяжкі…