19 студзеня круглы стол па вызваленні палітвязняў

16 студзеня 2012 13:57  |  Галоўныя навіны

Грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”, рух салідарнасці “Разам” і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя запрашаюць ўсіх неабыякавых людзей узяць удзел у каардынацыйным круглым стале па пытанні вызвалення палітвязняў, які адбудзецца ў чацвер 19 студзеня на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага – 3) ў 12.00.

 

Асноўная мэта круглага стала: яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных. Галоўнае пытанне круглага стала: “Што рабіць далей, каб дамагчыся вызвалення людзей!”

 

 Падчас круглага стала плянуецца абмен інфармацыяй па кампаніях і акцыях па вызваленні палітвязняў, праблемах палітвязняў, падвядзенне дасягнутых вынікаў за мінулы год, а таксама абмяркаванне плану дзеянняў і магчымай супрацы ў справе вызвалення палітзняволеных.

 

 Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя:

 

— прадстаўнікі палітычных партый і рухаў (БНФ, АГП, партыя “Справядлівы свет”, “Гавары праўду”, “Рух за свабоду” і інш.)

— праваабарончых арганізацый  і грамадскіх ініцыятыў (“Вясна– 96”, “ Салідарнасць”, БХК,  “Цэнтр прававой трансфармацыі” і інш.).

— былыя вязні і сваякі палітзняволеных.

 

План працы круглага стала:

 

1. Выступы прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый і грамадскіх ініцыятыў.

 

2. Выступы прадстаўнікоў палітычных партый, дзе будуць закранутыя пытанні:

 

     – Што зроблена за мінулы год?

     – Што неабходна рабіць зараз?

     – Што можна рабіць разам дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў?

 

3. Выступы сваякоў палітзняволеных, актуальная інфармацыя пра стан і патрэбы кожнага палітвязня .

 

4. Дыскусія на тэму “Што рабіць далей дзеля вызвалення людзей з-за кратаў”, абмеркаванне магчымага супольнага плана дзеянняў.

Болей навін