У віцебскіх актывістаў не прынялі кветкі Сяргею Каваленку

16 студзеня 2012 14:14  |  Палітыка

Віцебскія сябры камітэту абароны Сяргея Каваленкі 16 студзеня ў дзень народзінаў актывіста наведалі СІЗА, у якім ён знаходзіцца і 29-ы дзень трымае галадоўку.

 

Яны перадалі яму віншавальную тэлеграму. Разам з тым адміністрацыя СІЗА не прыняла бел-чырвона-белыя кветкі для Сяргея Каваленкі, спаслаўшыся на тое, што панядзелак – не дзень для перадачаў. Тады актывісты падаравалі кветкі маці палітвязян Лідыі Ўладзіміраўне. “Такім чынам павішавалі маму, якая нарадзіла такога мужнага сына”, – адзначыла віцебская абласная каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Тацяна Севярынец.

 

Сваякі Сяргея Каваленкі таксама здолелі сустрэцца з урачом, які працуе ў СІЗА. Той распавёў, што актывіст пачуваецца не вельмі добра і што зараз яму капаюць раствор для падртымання сілаў падчас галадоўкі.

Болей навін