Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі. Талака 21 студзеня (Фота)
Пробашч парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа менскага Кальварыйскага касьцёлу запрашае ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы выратаваць cамых старажытныя могілкі на тэрыторыі Менску, помніка архітэктуры міжнароднага значэньня. Талака прызначаная на суботу 21 студзеня а 10-й гадзіне.
Менскі “Спэцкамбінат”, у гаспадарчым распараджэньні якога знаходзяцца Кальварыйскія могілкі, зьмясціў на шэрагу магілаў таблічкі з просьбай “абнавіць спрахлыя надмагільныя збудаваньні”. У іншым выпадку, кажацца ў папярэджаньні, адміністрацыя Спецкамбінату будзе прыймаць да іх меры “ў адпаведнасьці з заканадаўствам”. Прычым пазначаныя такімі таблічкамі пахаваньні знаходзяцца ў цэнтральнай, самай гістарычнай частцы Кальварыі, дзе пахаваныя многія беларускія грамадзкія дзеячы і беларуская шляхта.
Як мяркуе, пробашч кальварыйскай парафіі ксёндз Андрэй Бародзіч, гэтае папярэджаньне азначае, што магілы будуць зьнішчаныя. Каб не дапусьціць зьнішчэння магіл, ксёндз Андрэй запрашае менчукоў дапамагчы ўпарадкаваць пахаваньні. Талака па добраўпадкаваньні Кальварыйскіх могілак распачнецца ў суботу 21 студзеня а 10-й гадзіне. Ня будзьце абыякавымі, далучайцеся да талакі!
Паводле catholic.by і svaboda.org
Фота сайта “Радыё Свабода”