Дзяніс Садоўскі: гэта юрыдычнае беззаконне

19 студзеня 2012 14:02  |  Палітыка

“Гэта проста юрыдычнае беззаконне,”- так пракаментаваў рашэнне Мінюста аб нерэгістрацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі

– Ніякіх афіцыйных паведамленняў у нас няма. Аднак гэта каротка можна назваць юрыдычным беззаконнем. Нагадаю, што не так даўно Мінюст вынес рашэнне аб часовым спыненні працэсу рэгістрацыі партыі на месяц. І не адмяняючы гэтага рашэння, Мінюст выносіць новае рашэнне – нерэгістрацыя партыі. Відавочна, што ніякага разгляду не будзе, у іх ёсць палітычная замова, і Мінюст яе выконвае. Безумоўна, гэта прыкра і непрыемна. Нагадаю, што новы міністр юстыцыі Сліжэўскі – гэта той чалавек, які па тры разы перад гэтым асабіста займаўся рэгістрацыяй, а дакладней нерэгістрацыяй партыі. Пайшоў на павышэнне, таму, безумоўна, працягвае сваю справу.


Гэта ўжо чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі. Першая была прадпрынята ў 2009 годзе, яшчэ дзве – у 2010. Ва ўсіх выпадках Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі арганізацыі. Спробы абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе былі безвыніковымі.

Болей навін