Віталь Рымашэўскі: трэба рыхтавацца да павелічэння колькасці палітвязняў – відэа

19 студзеня 2012 14:56  |  Палітыка

Кіраўніцтва БХД не атрымала з Міністэрства юстыцыі афіцыйных дакументаў аб адмове ў рэгістрацыі.

 

“Гэта інфармацыя, якую прадаставіў журналістам міністр Сліжэўскі. Гэту заяву варта разглядаць у кантэксце зробленых ўчора Лукашэнкам заяваў аб магчымасці правядзення рэформы палітычнай сістэмы. Гэта значыць, нам трэба рыхтавацца да павелічэння колькасці палітвязняў, да ўзмацнення ціску на грамадскія арганізацыі. БХД дэзавулюе заявы Лукашэнкі. Адмова ў рэгістрацыі дэманструе, у якім ключы будуць праходзіць гэтыя “рэформы”, – заявіў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі “Беларускаму партызану”.

“Мне сорамна, што такія людзі як Сліжэўскі прадстаўляюць беларускую юстыцыю”, – заявіў палітык.

 

У выпадку атрымання афіцыйнага адмовы ў рэгістрацыі БХД, заснавальнікі маюць намер абскардзіць адмову ў судзе.

 

 

Болей навін