Маці Сяргея Каваленкі: мой рахунак быў заблакаваны
Маці палітвязня, віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі Лідыя Уладззіміраўна паведаміла прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, што яе рахунак у “Беларусбанку” быў заблакаваны.
У сувязі з гэтым яна была вымушаны адчыніць новы рахунак. Прыводзім яго дадзеныя:
02153152, ААТ “БПС-Сбербанк”, РД № 200, г. Віцебск. Вуліца Леніна 26/2. Да запатрабавання. Лідыі Уладзіміраўне Каваленцы.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў следчым ізалятары, куды быў змешчаны, пакуль ідзе следства па крымінальнай справе паводле артыкула 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання”. З лета 2010 года Сяргей Каваленка знаходзіцца на “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы. Парушэнні рэжыму – гэта вяртанне дахаты пазней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністрацыйных справаў, распачатых супраць Каваленкі падчас яго ўмоўнага пакарання.У выніку абвінаваўчага прысуду актывіст можа быць зняволены на тры гады, стаўшы такім чынам чарговым беларускім палітвязнем.
Сям’я Сяргея Каваленкі пазбаўлена сродкаў да існавання. У актывіста двое дзяцей, а жонка знаходзіцца ў адпачынку па догляду за паўгадовай дачкой. Сям’ю забяспечваў Сяргей Каваленка, працуючы прыватным прадпрымальнікам.