БХД: улады парушаюць фундаментальныя правы грамадзян

24 студзеня 2012 11:58  |  Галоўныя навіны

Нацыянальная Рада ствараемай Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на сваім паседжанні 21 студзеня прыняла заяву супраць пераследу ўладамі актывістаў БХД:

 

“Мы, беларускія хрысціянскія дэмакраты, абураныя масавымі рэпрэсіямі, якія разгарнулі беларускія ўлады на заснавальнікаў Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, у прыватнасці на Алега Аксёнава, намесніка кіраўніка аргкамітэту БХД па Магілёўскай вобласці, якога незаконна звальняюць з працы, а таксама ў дачыненні іншых сябраў аргкамітэту.

 

Мы канстатуем, што гэтыя факты парушаюць фундаментальныя правы грамадзян Беларусі на свабаду аб’яднанняў і палітычных партый.

 

Мы патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць рэпрэсіі. Мы заклікаем беларускае грамадства і міжнародную супольнасць да салідарнасці з усімі рэпрасаванымі”. 

Болей навін