Павал Севярынец: спробы запалохаць журналістаў абарочваюцца стратамі для рэжыму
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, журналіст Павал Севярынец пракаментаваў абноўлены рэйтынг міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”, паводле якога Беларусь па ўзроўні свабоды прэсы апусцілася на 14 пазіцый на 168 месца ў свеце.
“Нягледзячы на закручванне гаек і ўціск свабоды слова, наклады незалежных газет (Наша Ніва, Народная воля) растуць, як і наведвальнасць іх электронных версій растуць, а вось наклады афіцыйнай прэсы (Савецкая Беларусь) зніжаюцца. У інтэрнэце ўвогуле лік разгромны: большасць карыстальнікаў сеціва шукаюць незалежную інфармацыю. Спробы арыштоўваць або запалохваць журналістаў абарочваюцца для рэжыму вялікі стратамі. Добра, што ёсць аб’яднанне, якое яднае беларускіх незалежных журналістаў і арганізуе салідарнасць – Беларуская асацыяцыя журналістаў”, – адзначыў ён.