Павал Севярынец: перад Богам давядзецца адказаць усім
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец пракаментаваў інфармацыю пра тое, што Андрэй Саньнікаў у выніку катаваньняў быў змушаны напісаць прашэньне аб памілаваньні.
“Рэжым мае за мэту ня толькі прынізіць сваіх галоўных супернікаў, але і магчыма зьнічшчыць іх фізычна. Рэчы, якія робяць з сёньняшнімі палітвязьнямі нельга назваць інакш, як мярзота. Саньнікаў, напэўна, вораг № 1. Але перад Богам давядзецца адказаць усім, у тым ліку і Лукашэнку”, – адзначыў ён.