У Гомлі суд над актывістам БХД перанеслі праз няведанне суддзёй беларускай мовы

30 студзеня 2012 11:48  |  Палітыка

У Гомлі суд над актывістам аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Васілём Такарэнкам перанеслі праз тое, што суддзя Савецкага раёну Гомеля насуперак заканадаўству не ведае беларускай мовы.

 

Суд над ім павінен быў адбыцца 19 студзеня, але праз дадзены факт быў перанесены на 2 лютага, распавёў актывіст.

 

Васіля Такарэнку затрымалі 31 снежня 2011 года за пяць хвілін да Новага году на галоўнай плошчы горада пасля таго, як ён звярнуўся па-беларуску да міліцыянтаў.

Болей навін