Павал Севярынец: перамога Азаранкі аб’яднала ўсіх

30 студзеня 2012 12:39  |  Палітыка

Палітвязень, які адбывае “хімію” ў вёсцы Куплін на Пружаншчыне, распавёў, што заўчора “спецкамендатура была на вушах”.

 

Усе — і асуджаныя, і міліцыянты, і супрацоўнікі фермерскай гаспадаркі — радаваліся перамозе ў фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі. “Усіх аб’яднала перамога беларускі, 22-гадовай Вікторыі Азаранкі. Гэта перамога Беларусі”, — кажа Павал Севярынец. 

 

На яго погляд, не важна, што Азаранка гуляла раней у тэніс з Лукашэнкам. “Ці мала хто гуляў з Лукашэнкам не толькі ў тэніс, але і ў палітыку”, — кажа ён.

Павал Севярынец прапануе сустрэць Азаранку, калі яна прыедзе ў Беларусь, бел-чырвона-белымі кветкамі і стужкамі.

Болей навін