Заўтра ў Менску распачнецца Грамадскі трыбунал па катаваннях у беларускіх турмах

31 студзеня 2012 09:11  |  Галоўныя навіны

У сераду 1 лютага а 16-й гадзіне па адрасе Чарнышэўскага 3-39 адбудзецца чарговая сустрэча грамадскай каардынацыйнай групы “За Волю”.

 

“Мы распачынаем грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі , распачынаем “Грамадскі трыбунал”. Мы прапануем  далучыцца ўсім неабыякавым  людзям і разам асудзіць бесчалавечнае стаўленне да людзей у калоніях, турмах, РАУСах і інш.”, – гаворыцца ў заяве групы.

 

“Скажам разам НЕ катаванням ў Беларусі!”, – адзначаюць у групе “За Волю”.

Болей навін