Алесь Бяляцкі: у такі паганы час самае месца праваабаронцы – у турме
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, палітвязень Павал Севярынец атрымаў з Жодзіна ліст ад Алеся Бяляцкана, датаваны 24 студзеня.
У лісце Алесь піша, што яго рыхтуюць да этапу, які, напэўна, адбудзецца ў самыя маразы. Піша, што болей за ўсё не хапае свежага паветра. Настрой у яго такі, што “хочацца мысліць і сузіраць”. Тон ліста бадзёры і спакойны. Напрыканцы Алесь Бяляцкі перадае прывітанне Тацяне Севярынец..
“На свабодзе зараз поўны штыль, і таму ў такі паганы час самае месца праваабаронца – у турме”, – адзначае праваабаронца.