Пошта ўскрывае канверты з рассылкай БХД і заляпляе іх скотчам (фота)
На беларускай пошце ўскрываюць канверты, якія адрасаваны актывістам Беларускай Хрысціняскай Дэмакратыі і змяшчаюць рассылку БХД. Пра гэта паведаміў магілёўскі сябар аргкамітэту БХД Яўген Балбераў.
“Сёння (1 лютага – рэд.) знайшоў у сваёй паштовай скрыні канверт з чарговай рассылкай БХД, але мяне вельмі здзівіла тое, што канверт быў пашкоджаны – бачна, што яго нехта ўскрываў, а потым заляпіў скотчам. Гэтага раней не адбывалася, таму я лічу сваім абавязкам паведаміць вам. У канверце была студзеньская “Крыніца” і бланк звароту на “Беларусь 2” (супраць паказу перадачы “Бітва экстрасэнсаў” – рэд.)”, – адзначыў актывіст.