“За Волю” заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)

02 лютага 2012 09:56  |  Галоўныя навіны

1 лютага адбылася другая сутрэча каардынацыйнай групы “За волю”. На гэтай сустрэчы было прапанавана распачаць грамадскае абмеркаванне тэмы катаванняў у сучаснай Беларусі, распачаць “Грамадскі трыбунал”.

 

Удзельнікі сустрэчы паставілі сваей мэтай данесці да грамадства інфармацыю пра катаванні, якія ўжываюцца супраць людзей у турмах, калоніях, РАУСах нашай краіны, выкрыць віноўных у катаваннях: “Мы павінны супрацьстаяць гэтаму гвалту, беззаконню пакуль ізноў, як 75 год таму назад дзе-небудзь у лесе не ачапілі калючым дротам тэрыторыю і не пачалі страляць тысячамі ні ў чым непавінных людзей, пакуль на Беларусі не паўсталі новыя Курапаты”.

 

Сустрэча 1 лютага – першая частка грамадскага Трыбунала – прысвечана катаванням, пра якія 11.12.2011 распавялі ўсяму беларускаму народу па Беларускім нацыянальным тэлебачанні.

 

Падчас прагляду роліка БТ удзельнікі Трыбунала звярнулі ўвагу на запіску,”маляву”, выкарыстанную “сцэнарыстамі”. Тэкст запіскі, якую даволі блізка паказалі на экране, мы смаглі прачытаць і засведчыць, што ў запісцы напісана зусім супрацьлеглае таму, што каментуе БТ. Такім чынам, мы сталі сведкамі, як на ўсю краіну, выкарыстоўвываючы нацыянальнае тэлебачанне, рукамі людзей, якія за вялікія грошы гатовы сказаць на любога чалавека, што заўгодна, спецслужбамі зрабілі вялікую гнусную правакацыю супраць Саннікава і Дашкевіча, супраць іх сем’яў. І грамадства толькі можа здагадвацца, пра што прыйшлося прайсці Андрэю Саннікаву , якія катаванні ўжывалі супраць яго, пакуль ен не падпісаў прашэнне да Лукашэнкі.

 

У выніку Трыбунала быў прыняты Зварот да Генеральнага пракурора

 

 

                                                               Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь

                                                      220030, г. Менск, вул.Інтэрнацыянальная,22

                                                      Канюку А.В.

 

 

З В А Р О Т

 

11.12.2011.па дзяржаўным тэлевізійным канале “Беларусь-1” (ранейшая назва – БТ)  быў паказаны фільм  “Крымінальны талент Халіп і Саннікава”, каментавалі фільм Максім Кароткін і Юры Пракопаў.

 

З фільма мы даведаліся, што ў нашай краіне, аказваецца, ў турмах, калоніях жывуць не па законах дзяржавы Рэспублiкi Беларусь, а па законах і паняццях Зоны. Насельніцтву Беларусі папулярна растлумачылі пра іерархічны ланцужок на Зоне, мы пачулі новыя для сябе азначэнні, паняцці: “апушчаныя, “пасаджаныя на кубак”, “прэс-хаты”, “мужыкі”, “адхіленыя, “паласнуліся” і г.д. Вядучыя ўвялі нас у курс справы, як паступаюць з “апушчанымі”, як ім жывецца ў такім статусе. Пры гэтым пастаянна гучалі прозвішчы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і лідара “Маладога Фронту” Змітра Дашкевіча. Акрамя таго, на нашых вачах аблілі брудам кіраўніка ІПУ “Платформа” Андрэя Бандарэнку і Ірыну Халіп – жонку кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падчас паказа фільма вядучыя зачыталі тэкст запіскі – “малявы” (на жаргоне тэлевізійнікаў). Тэкст запіскі каментатары скрывілі цалкам. Параўноўвываючы тэкст выкладзены на экране і зачытаны вядучымі, мы ўбачылі, што ў дачыненні да Саннікава А.А і Дашкевіча З.В. адбылася інфармацыйная правакацыя. Слухаючы гэты бруд і гледзячы на кадры, дзе Андрэй Алегавіч Саннікаў выкрочвае па камеры, зведваеш агіду да нашай праваахоўнай сістэмы, якая заклікана абараняць гонар чалавека, яго жыццё, годнасць, рузумееш , што Канстытуцыя, не кажучы ўжо пра законы Божыя, ў калоніях і турмах не выконваецца ніякім чынам. Узнікае пытанне: за што атрымліваюць заробак тысячы чыноўнікаў, задзейнічаных ў праваахоўнай сістэме, за што атрымліваюць заробак начальнікі калоній, калі там дзеецца бязладдзе, гвалт; калі чалавек, трапляючы  туды, апынаецца ў пекле, у катавальні?

 

Паводле беларускага і міжнароднага права, годнасць асобы ахоўваецца дзяржавай. Нішто не можа быць падставай для яго прыніжэння. Ніхто не павінен падвяргацца катаванням, гвалту, іншаму жорсткаму або зневажальнаму абыходжанню ці пакаранню.

 

Мы патрабуем:

 

  1. неадкладна спыніць катаванні ў дачыненні да зняволеных у калоніях і турмах Беларусі, забяспечыць зняволеным людскія ўмовы ўтрымання ў тым ліку Саннікаву Андрэю, Дашкевічу  Змітру., Статкевічу Міколе, Аўтуховічу Міколе, Бандарэнка Змітру, Лобаву Эдуарду, Севярынцу Паўлу, Бяляцкаму Алесю, Францкевічу Аляксандру, Аліневічу Ігару, Дзядку Мікалаю, Сырамолатаву Паўлу, Васьковічу Яўгену, Пракапенку Арцему, Каваленку Сяргею, Крутому Аляксандру, Малчанаву Аляксандру
  2.  знайсці вінаватых у катаваннях і здзеках з Андрэя Саннікава, Змітра Дашкевіча, Міколы Статкевіча, Міколы Аўтуховіча , падцвердзіць ці абвергнуць факты катаванняў, прыведзеныя дзяржаўным тэлебачаннем.
  3. правесці пракурорскую праверку дзейнасці былога начальніка ДВП Барсукова А. і намесніка начальніка ДВП Працэнкі С.
  4. лічыць паказ фільма ў такой інтэрпрэтацыі яшчэ адной формай катавання і прыцягнуць да адказнасці тэлеканал “Беларусь-1” і  яе тэлевядучых Кароткіна і Пракопава.
  5. Дазволіць доступ незалежным дзяржаўным і грамадскім арганізацыям  ў месцы зняволення ў краіне Беларусь, у тым ліку ў турмы, следчыя ізалятары, турмы службы бяспекі, месцы зняволення па адміністрацыйных абвінавачаннях, ізалятары медыцынскіх і псіхіятрычных шпіталяў і турмаў, як таго патрабуе Камітэт ААН супраць катаванняў 11.11.2011г.
  6. Публічна , згодна з заканадаўствам аб зваротах грамадзян, абвесціць вынікі пракурорскай праверкі, сустрэцца з падпісантамі гэтага зварота.

 

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь  пратэстуем супраць  ужывання катаванняў у нашай краіне,супраць гвалту, праізволу, беззаконню!          1.01.2012

 

Гэты зварот падпісалі ўдзельнікі Трыбунала. Гэты зварот можа падпісаць і адправіць кожны чалавек.

 

"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)
"За Волю" заклікае Пракуратуру прыцягнуць да адказнасці вінаватых у катаваннях палітвязняў (Фота, тэкст звароту)

Болей навін