Беларускія “сенатары” зноў назвалі чорнае белым
Каардынатар кампаніі “Права на веру”, сябар Нацыянальнай Рады БХД Аляксей Шэін і прадстаўнік Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі Сяргей Лісічонак атрымалі ліст з Савету Рэспублікі за подпісам намесніка старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ліліі Мароз.
У лісце адзначана, што “артыкул 193.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь разам з іншымі нормамі Закона з’яўляецца прававым сродкам барацьбы са злачынствамі, якія парушаюць канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў, а таксама парадак і бяспеку ў грамадстве. Паводле нашага меркавання, ён ахоўвае агульнапрынятыя правы чалавека і яго асноўныя свабоды і не парушае міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека”.
На гэтай падставе Савет Рэспублікі не бачыць неабходнасці ініцыяваць скасаванне згаданага артыкула.
Нагадаем, што артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі прадугледжвае адказнасць за дзейнасць незарэгістраванага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда — да 2-х гадоў зняволення.