Улада папярэджвае незалежную дэмакратычную апазіцыю
Улады Беларусі разглядаюць магчымасць ўвесці адказнасць, у тым ліку крымінальную, у адносiнах да асоб, якія заклікаюць ўвесці санкцыі супраць нашай краіны. Пра гэта TUT.BY паведаміла ананімная крыніца, блізкая да кіраўніцтва краіны.
Трэба адзначыць, што заканадаўства Беларусі прадугледжвае крымінальную адказнасць за дыскрэдытацыю дзяржавы. Адпаведны артыкул (3691) быў унесены ў Крымінальны кодэкс у снежні 2005 года.
Так, за “прадастаўленне замежнай дзяржаве, замежнай або міжнароднай арганізацыі загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы ўлады (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь)” прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.
Акрамя таго, КК Беларусі прадугледжвае пакаранне за паклёп у дачыненні да прэзідэнта (367), абразу прэзідэнта (368), а таксама за абразу прадстаўніка ўлады (369).