БХД віншуе беларусаў
23 лютага аргкамітэт па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” віншуе беларускіх вернікаў.
У прыватнасці БХД віншуе беларускіх грэка- і рыма-каталікоў, у якіх 20 і 22 лютага адпаведна распачаўся Вялікі пост. Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя жадае ім правесці гэты велікапостны перыяд у пакоры і пакаянні і выканаць усе пастановы, прынятыя на гэты пост. Няхай час Вялікага посту стане для вас і для ўсёй Беларусі часам моцнага духоўнага і маральнага ўзрастання.
Таксама БХД віншуе і праваслаўных вернікаў Беларусі. 23 лютага Праваслаўная Царква святкуе памяць двух беларусаў, новапакутнікаў Валяр’яна (Навіцкага) і Пятра (Грудзінскага), якія сталі ахвярамі бальшавіцкага тэрору і былі расстраляныя ў 1930 годзе за адмову адрачыся ад сваёй веры і свайго святарскага сану. Дзень праслаўленьня святога – гэта заўсёды дзень смерці, а не нараджэння. Смерць святых – вынік і сведчанне іх жыцця, дзень Перамогі па-над смерцю і па-над уладай зла ў гэтым свеце. Няхай іхняе пакутніцкае жыццё ўмацуе ўсіх нас у веры і стане прыкладам для ўсіх нас.