З ініцыятывы Таццяны Севярынец накіраваны адвакацкі запыт наконт Ганчарэнкі

01 сакавіка 2012 09:37  |  Палітыка

З ініцыятывы каардынатаркі аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяны Севярынец у Багушэўскую абласную сухотную лякарню (БОТБ) адасланы адвакацкі запыт наконт актывіста БХД Валера Ганчарэнкі.

 

У запыце ўздымаецца пытанне наконт законнасці ўтрымання актывіста ў псіхіятрычным аддзяленні.

 

Нагадаем, што інвалід другой групы Валер Ганчарэнка, хворы на адкрытую форму сухотаў, які ў нашай “сацыяльнай краіне” не можа атрымаць годнага лекавання, 12 снежня абвясціў галадоўку і адмовіўся ад прыёму медыкаментаў. На восьмы дзень галадоўкі ён быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне.

 

28 снежня віцебскія актывісты і прадпрымальнікі перадалі гуманітарную дапамогу пацыентам Багушэўскага абласнога сухотнага шпіталю. У склад дапамогі ўвайшлі бялізна, вопратка, абутак, прадукты харчавання, невялікая бібліятэка. У адказ Валеру Ганчарэнку пачалі ўзмоцнена калоць заспакойлівыя прсіхатропныя рэчывы.

 

Звароты Тацяны Севярынец ў віцебскую пракуратуру не прывялі да якіхсьці вынікаў.

Болей навін