Зварот удзельнікаў круглага стала “Наш боль –Палітвязні”

01 сакавіка 2012 10:29  |  Палітыка

Мы жывем у час, калі кожны з нас можа апынуцца за кратамі толькі  з-за сваіх палітычных поглядаў, дзейнасці, з-за сумлення, з-за не жадання падпарадкоўвывацца пануючай дыктатуры, кожны з нас можа стаць ахвярай палітычных рэпрэсій, стаць палітвязням. І так важна нам усім быць салідарнымі ў справе абароны палітзняволеных, іх падтрымкі, дапамогі ім. На вялікі жаль, сярод нашага грамадства, праваабаронцаў, палітыкаў  няма еднасці і паразумення ў пытанні адзінага спіса палітвязняў Беларусі, няма крытэрыяў вызначэння палітзняволеных, няма празрыстай, прамой дыскусіі, няма галоснасці. Таму мы звяртаемся да ўсіх праваабарончых арганізацый, партый,  рухаў, аб’яднанняў,  да ўсіх неабыякавых людзей з прапановамі:

 

– для  вызначэння палітычных зняволеных Беларусі стварыць Экспертную Раду, у якую  прапануем увайсці прадстаўнікам розных праваабарончых арганізацый, палітычных партый, рухаў, грамадскіх аб’яднанняў, грамадскіх актывістаў. Вынікі працы Экспертнай Рады рабіць празрыстымі і друкаваць у СМІ.

 

– на першым паседжанні Экспертнай Рады вызначыцца з крытэрыямі  прызнання чалавека палітзняволеным і надрукаваць гэтыя крытэрыі ў СМІ, каб грамадзянам Беларусі было зразумела, чаму той, ці іншы чалавек прызнаны палітвязнем, ці не прызнаны.

 

– Экспертнай Радзе пры абмеркаванні прызнаваць, ці не прызнаваць  грамадзяніна палітзняволеным аддаваць перавагу  прэзумпцыі невінаватасці чалавека. Лепш памыліцца і ўступіцца за вінаватага, чым не абараніць, не дапамагчы непавіннаму, асабліва, калі гэты чалавек, ці яго родныя займаліся праваабарончай, грамадска-палітычнай дзейнасцю і ёсць верагоднасць, што ўлада помсціць, ужываючы рэпрэсіўныя, супрацьзаконныя метады.

 

Арганізацыйныя пытанні па рэалізацыі  гэтых прапаноў ускласці на каардынацыйную групу “За Волю”                                                                                                                    29.02.2012

 

Удзельнікі круглага:

Шушкевіч С.С., Паганяйла Г.П., Сушко А., Лябедзька А., Палажанка А., Садоўскі Д., Зялко Т., Макаеў А.,  Фралова Ю., Шапуцька Г., Навіцкі Ю., Сіўчык Г., Кім Т., Леднік І., Ханжанкоў С., Завадская В., Чарнаморцава В., Батура Я., Батура Н., Кавалёва В., Лобава М., Бандарэнка В., Засценчык А., Кавалёў С., Ярашэвіч А., Аліневіч В., Буйко А., Казамовіч Н., Стома Л., Царук Г.

Болей навін