Георгі Дзмітрук пра перанос выходных: ва ўлады няма нічога святога
Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгі Дзмітрук пракаментаваў загад Лукашэнкі перанесці ў сувязі са святкаваннем 8 сакавіка працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка на нядзелю 11 сакавіка.
“У гэтай улады няма нічога святога. Свята, якое мае сумнеўнае паходжанне і сумнеўны змест, ставіцца вышэй за хрысціянскі сімвал, за дзень, які кожны чалавек мусіць прысвяціць Богу”, – адзначыў ён.