БХД віншуе пастара Гаўка з абраннем на пасаду прэзідэнта Нямеччыны
Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя віншуе былога пастара Ёахіма Гаўка з абраннем на пасаду прэзідэнта Нямеччыны.
Усходненямецкі пастар і дысідэнт Ёахім Гаўк за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю неаднаразова пераследваўся ўладамі і спецслужбамі камуністычнай Нямеччыны, а ягоны бацька за заходні часопіс аб суднаходстве некалькі гадоў правёў у савецкіх лагерах.
Жадаем новаму прэзідэнту ФРН плёну і Божага дабраслаўлення на яго новай працы для яго, для Нямеччыны і для ўсёй Еўропы!