У ЗША адбыліся Чарнобыльскія мерапрыемствы (фота)

28 красавіка 2012 17:14  |  Свет

25-26 красавіка 2012 года сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы былі запрошаны на сустрэчы з некаторымі кангрэсменамі ЗША. Сустрэчы былі прысьвечаны 26 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі, небяспецы будауніцтва атамнай станцыі на Беларусі пад уладай дыктатара, сітуацыі з палітвязьнямі, адмове беларускіх уладаў рэгістраваць партыю Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, блакаваньню некаторымі еўрапейскімі краінамі паўнавартасных санкцый у дачыненьні бізнесоўцаў, якія фінансуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі сустрэчы мелі мажлівасць непасрэдна звярнуцца з прапановамі наконт магчымай падтрымкі, якую б маглі аказаць Беларусі амэрыканскія кангрэсмены.

 

Сяброўка Згуртаваньня-Беларускай Модадзі ў Амэрыцы Ганна Лазука прапанавала пільна сачаць за лёсам вызваленых палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Дзмітра Бандарэнкі, каб КДБ не рабіла іх і іх сем’і ахвярамі свайго тэрору.

 

Тацьцяна Іршына (ЗБМА) прапанавала весьці больш цесную супрацу з еўрапейскімі краінамі, з якімі урад Лукашэнкі мае эканамічныя кантакты, для тако каб санкцыі ў дачыненьні да бізнесоўцаў, якія фінансуюць рэжым Лукашэнкі былі больш поўныя.

 

 Юры Новікаў (ЗБМА) прапанаваў блакаваць пастаўкі абарудваньня для атамнай станцыі, каб прадухіліць мажлівасьць дыктатару шантажаваць свой народ і рабіць яго закладнікам сваіх’ ядзерных амбіцый.

 

На другі дзень сустрэчаў сябры Згуртаваньня Беларускай Моладзі ў Амэрыцы правялі дэманстрацыі каля амбасады Беларусі. Мітынгоўцы патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і сыходы Лукашэнкі ад улады.

 

У ЗША адбыліся Чарнобыльскія мерапрыемствы (фота)

 

Фота 1. Сябры ЗБМА на сустрэчы з кангрэсменам Крыстаферам Смітам

 

У ЗША адбыліся Чарнобыльскія мерапрыемствы (фота)

 

Фота 2. Сябры ЗБМА на сустрэчы кангрэсменам Крыстаферам Смітам каля Капітолія.

 

У ЗША адбыліся Чарнобыльскія мерапрыемствы (фота)


Фота 3. Сябры ЗБМА на сустрэчы кангрэсменам Надзеяй Веласкес.

 

У ЗША адбыліся Чарнобыльскія мерапрыемствы (фота)

 

Фота 4. Сябры ЗБМА на дэманстрацыі каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне.

Болей навін