Спаганшчыкам храмаў у Мазыры быў сатаніст-рэцыдывіст, якога датэрмінова вызвалілі з турмы (відэа)
У Мазыры затрыманы падазраваны ў апаганенні храмаў у гонар прарока Іаана Прадцечы прыходу храма Сергія Раданежскага і Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора, якое адбылося ў чэрвені бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці.
Затрыманы малады чалавек, нідзе не працуе, месяц таму вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за падобнае злачынства. У 2007 годзе ён удзельнічаў у падпале храма Георгія Перамаганосца ў Мазыры, за што быў прысуджаны да сямі гадоў пакарання ў папраўчай калоніі. Вызваліўся датэрмінова ў траўні бягучага года.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён даў прызнальныя паказанні ў тым, што ўдзельнічаў у апаганенні названых храмаў і рабіў гэта ў адзіночку. У якасці матыву злачынства падазраваны называе варожае стаўленне да хрысціянскай рэлігіі. Узбуджаныя крымінальныя справы па фактах наўмыснага пашкоджання маёмасці і апаганення культавых збудаванняў.
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 25 на 26 чэрвеня. У выніку дзеянняў вандалаў на Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы з’явіліся надпісы і малюнкі антыхрысціянскіх зместу, было пабіта акно храма. Яшчэ больш пацярпела царква ў гонар прарока Іаана Прадцечы, дзе вандалы ўчынілі сапраўдны пагром. Раней – у сакавіку бягучага года – гэты храм таксама падвергнуўся апаганення.