Дзянісу Садоўскаму на Акрэсціна адмовілі ў перадачах

02 верасня 2012 14:39  |  Галоўныя навіны

Адказнаму сакратару аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, які зараз знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна, адмовілі ў перадчах.

 

2 верасня жонка палітыка Таццяна хацела зрабіць яму перадачу, але яе без тлумачэння прычынаў адмовіліся прымаць. Таксама Дзяніса Садоўскага, як паведамляецца, перавялі з камеры, вокны якой выходзілі на вуліцу, у іншую.

 

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі звязвае дадзеныя дзеянні адміністрацыі ЦІПа з візітам салідарнасці да Акрэсціна сябраў Нацыянальнай Рады БХД, які адбыўся 1 верасня.

 

Нагадаем, што адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі быў асуджаны 28 жніўня на 10 сутак адміністратыўнага арышту быццам бы па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). У гэты дзень ён павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня “Крыніца” з інфармацыяй пра байкот выбараў, які быў падрыхтаваны адмыслова для Нацыянальнай Рады БХД. Што насамрэч з’явілася падставай для яго арышту, дагэтуль невядома.

Болей навін