Вінцук Вячора: у Беларусі фраза “выбары ў парламент” – бессэнсоўная (відэа)
Былы старшыня Партыі БНФ, грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка выказаў сваё стаўленне да “выбараў” у Беларусі.
“У Беларусі фармальна ёсць парламент, але няма органу, яі прымае законы. Адпаведна няма заканадаўчай улады. Фармальна ёсць выбары, але дэ-факта няма права народу вызначаць, хто будзе ў гэтай заканадаўчай уладзе, якой няма. Адсбль вынікае маё стаўленне да кампаніі, запланаванай на верасень”, – заявіў ён.
“У самім выразе “выбары ў парламент” два бессэнсоўныя словы”, – адзначыў Вінцук Вячорка.
Палітык падкрэсліў, што на гэты раз трэба менавіта байкатаваць “выбары”, паколькі пасля падзеяў снежня 2010 года чакаць, што ўлады пойдуць на змяненне сітуацыі, не выпадае. Разам з тым ён выступіў за актыўнае назіранне, каб засведчыць рэальную яўку на “выбарах”.