Берасьцейскія актывісты БХД адзначылі 19 верасьня нацыянальнымі сцягамі (фота)
Актывісты моладзі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі ў Берасьці 19 верасьня адзначылі 21-ю гадавіну прыняцьця нацыянальных сымбалеў Рэспублікі Беларусь – бел-чырвона-белага сьцягу і гербу “Пагоня”.
Нацыянальныя сьцягі былі вывешаныя ранкам 19 верасьня каля спорткомплексу ”Вікторыя”, на вежы сувязі і на воданапорнай вежы пры ўезьдзе ў горад.
Сьцягі былі добра бачны людзям, якія ехалі на працу.