Запрашаем на сумесную прэс-канферэнцыю МХД і Маладога Фронту
У чацвер, 20 верасня, адбудзецца сумесная прэс-канферэнцыя Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў і Маладога Фронту, прысвечаная далейшай супольнай дзейнасці арганізацый.
Пад час прэс–канфэрэнцыі плануецца таксама прэзентацыя супольнай кампаніі па абароне палітвязняў і моладзевага праваабарончага сайту.
Пачатак – а 13-й гадзіне. Адрас: вуліца Кульман-4, Менск.