Віталь Рымашэўскі: у Беларусі навучыліся праводзіць выбары без выбаршчыкаў

20 верасня 2012 11:31  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі пракаментаваў сведчанні незалежных назіральнікаў пра тое, што зафіксаваная імі яўка выбаршчыкаў падчас датэрміновага галасавання істотна меншая за афіцыйныя лічбы.

 

“Гэтага было варта чакаць. Дадзеныя факты паказваюць усю абсурднасць заяваў Лукашэнкі і Ярмошынай нават не пра тое, што ў Беларусі ёсць сумленны падлік галасоў, а пра тое, што ў Беларусі ўвогуле ёсць выбары. Відавочна, байкотная ідэя перамагае, асабліва ў буйных гарадах. І ў такіх умовах улады вырашылі праводзіць выбары нават без выбаршчыкаў”, – адзначыў ён.

Болей навін