Заўтра супольная прэс-канферэнцыя прыхільнікаў байкоту “выбараў”

20 верасня 2012 14:00  |  Палітыка

Заўтра, 21 верасня, у Менску адбудзецца супольная прэс-канферэнцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Еўрапейскай Беларусі, Беларускага Руху, прафсаюзу РЭП і іншых беларускіх палітычных партый і арганізацый, які занялі паслядоўную пазіцыю па непрызнанні “парламенцкіх выбараў” і не вылучалі сваіх кандыдатаў або знялі іх да пачатку датэрміновага галасавання.

 

Падчас прэс-канферэнцыі будзе дадзена ацэнка папярэдняга этапу кампаніі байкоту, агучаны супольны зварот да грамадзян Беларусі і перспектывы далейшай дзейнасці.

 

Пачатак а 12-й гадзіне. Адрас: вуліца Кульман-4, Менск.

Болей навін