Да прапановаў БХД па зменах Закона аб ахове здароўя далучыўся Касцёл

20 верасня 2012 21:31  |  Грамадства

Да прапановаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па ўнясенні зменаў у Закон аб ахове здароўя далучыўся Каталіцкі Касцёл. Пра гэта паведаляе сайт Catholic.by.

 

“Цяпер у Беларусі праходзіць публічнае абмеркаванне дапаўненняў і зменаў у Закон РБ «Аб ахове здароўя». Свае заўвагі на імя Міністра аховы здароўя Васіля Жарко накіравала Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. 

 

Асноўныя заўвагі, як адзначыў а. Пётр Фраштэнга, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, датычаць асноў хрысціянскай веры. А менавіта: прызнанне недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця да натуральнай смерці, недапушчальнасць змены палавой прыналежнасці, стэрылізацыі, рэпрадуктыўных тэхналогій, здзяйснення абортаў і клінічных іспытаў на эмбрыёнах.

 

У сваёй заяве Каталіцкія іерархі Беларусі кажуць таксама пра неабходнасць стварэння магчымасці адмаўлення ад здзяйснення абортаў для ўрачоў, чыім маральным ці рэлігійным прынцыпам супярэчаць такія дзеянні.  

 

Азнаёміцца з тэкстам прапанаванага міністэрствам законапраекту, а таксама пакінуць свае каментары і заўвагі можна” тут>>> 

Болей навін