БХД здолела сфатаграфаваць інструкцыю для праўладных назіральнікаў (фота)
Назіральнікі ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі здолелі сфатаграфаваць інструкцыю для праўладных назіральнікаў, якую распаўсюджваюць па выбарчых участках.
Заўважым, што там няма ніводнага слова пра кантроль за сумленнасцю выбараў, а толькі пра тое, як трэба супрацьстаяць мясцовым і міжнародным назіральнікам.
Як адзначаюць назіральнікі ад БХД, яны ўжо сутыкнуліся з перашкодамі ад праўладных назіральнікаў, чыніць якія іх вучаць у дадзенай інструкцыі.