У Менску ў 110-й акрузе галасуючых на “выбары” завабліваюць алкаголем (вынікі назірання па Менску)
У Менску ў 110-й выбарчай акрузе на ўчастках 696-697 выбаршчыкам, якія прагаласавалі, выдаюць квіток, які можна атаварыць на месцы і атрымаць за гэта бутэльку піва, джын-тоніка ці мінеральнай вады.
Пра гэта паведаміў Яўген Батура, які стаў сведкам “народнага волевыяўлення”. Паводле яго словаў, у чарзе па алкаголь штораз узнікалі сваркі сярод тых, хто хацеў атрымаць за дарма бутэльку. Цікава, што ўчасткі знаходзяцца ў сярэдняй школе № 108 па вуліцы Мендзялеева 15.
На 141-м участку 94-й акругі 20 верасня дырэктар школы правёў бацькоўскм сход, пасля якога зранку прыйшло на галасаванне шмат бацькоу, тады як раней яўка была вельмі нізкай.
На 140-м участку 94-й акругі актывісту БХД Ігар Шанчук зноў паведаміў, што зранку яго не пускаюць на участак а 10-й гадзіне. Напачатку заходзяць сябры ўчастковай камісіі, зачыняюць дзверы, а хвілін праз 5 толькі пускаюць назіральнікаў. Пры гэтым сябры камісіі увесь час нярвуюцца і не ведаюць што рабіць з-за таго, што дтэрмінова галасуюць вельмі мала людзей (у сярэднім удзень прыходзіць прыкладна 25 чалавек).
На 122-м участку 94-й акругі аткыівістка БХД Іна Лойка распавяла, што там ночыць міліцыянт і пратакол па выніках вісіць на самім участку, а не каля яго.