Алесь Пушкін пасля вызвалення зладзіў шэсце да смаргонскага райвыканкаму і прэзэнтаваў турэмны альбом (Фота, Відэа)

03 кастрычніка 2012 20:13  |  Палітыка

3 кастрычніка са смаргонскага СІЗА пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю мастак Алесь Пушкін. Каля пастарунку яму зладзілі ўрачыстую сустрэчу з кветкамі, спевамі, пірагом і кляновым восеньскім вянком. Сустракалі мастака паплечнікі са Смаргоні і Менску, у тым ліку сябры БХД.

Усе 10 сутак арышту Пушкін трымаў галадоўку і маляваў свой турэмны альбом. Прэзэнтацыю гэтага сваеасаблівага турэмнага дзённіка, намаляванага фламастэрамі ў звычайным вучнёўскім альбоме, мастак зрабіў пазней у смаргонскай кавярні.

Адразу пасля вызвалення Алесь Пушкін накіраваўся ў смаргонскі касцёл. Затым, узяўшы партрэт Расціслава Лапіцкага, з якім і быў затрыманы месяц таму, мастак разам з усімі прыстунымі пайшоў у Смаргонскі райвыканкам, каб дамагчыся прыёму ў старшыні. Мэтай гэтага візіту было прадставіць праект помніка Расціславу Лапіцкаму, які Алесь Пушкін намаляваў у СІЗА, і дамагчыся ўшанавання памяці героя-антыкамуніста ў Смаргоні. Прычым помнікам Лапіцкаму мастак прапаноўваў замяніць абсалютна недарэчны помнік Леніну насупраць смаргонскага касцёлу.

Да старшыні Мечыслава Гоя мастака пусцілі толькі з другой спробы пасля абеду. Ад чыноўніка Алесь Пушкін вярнуўся засмучаны, бо той абвесціў, што помнік Расьціславу Лапіцкаму ім непатрэбны  і Леніна зносіць таксама не плануецца. Замест гэтага старшыня райвыканкаму прапанаваў Пушкіну як мастаку – “калі Вы патрыёт” – паўдзельнічаць ва ўшнаванні памяці загінулых у Першай сусветнай вайне.

Нагадаем, на пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча і грамадзкі актывіст Уладзь Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага пасляваеннага падполля Расціслава Лапіцкага, расстралянага НКВД. Мастакі замовілі малебен па Расціславу Лапіцкаму у смаргонскай праваслаўнай царкве, пасля чаго з партрэтамі Лапіцкага ўласнага выканання прайшлі па горадзе і зладзілі выставу. За гэта яны былі затрыманыя і дастаўленыя ў пастарунак, дзе ўсіх абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага шэсця. Пазней суд прысудзіў усіх удзельнікаў акцыі памяці да мільённых штрафаў, а Алеся Пушкіна як арганізатара да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Расціслаў Лапіцкі, які нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута Вілейскага раёну, быў кіраўніком Смаргонска-Мядзельскага моладзевага антыкамуністычнага падполля, якое распаўсюджвала ўлёткі супраць Сталіна і бальшавіцкай улады. Пасля арышту ён быў прысуджаны да расстрэлу, адмовіўся ад памілавання і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 года.

Болей навін