Сёньня на «Марафоне салідарнасьці» барды Раман Яраш і Андрэй Касьцень (Відэа)
Сёньня на «Марафоне салідарнасьці» адбудзецца выступ бардаў Рамана Яраша і Андрэя Касьцена, разам з якімі зайграе Віктара Сямашка. Музыкі будуць граць сольна і як трыё. У рэпэртуары — песьні на ўласныя вершы, а таксама на словы Янкі Купалы і Ўладзімера Караткевіча. Імпрэза пачнецца а 18-й гадзіне ў офісе партыі БНФ па адрасе вуліца Чарнышэўскага, 3.
Раман Яраш: «Многія з маіх знаёмых могуць аказацца ў такой сітуацыі, бо часта гэта адбываецца беспадстаўна. Хочацца спадзявацца, што людзі, якія цяпер у турмах, даведаюцца пра нашу вечарыну. А мы робім, што можам — сьпяваем песьні і граем музыку».
«Марафон салідарсьці» — гэта сэрыя літаратурных, музычных, кінематаграфічных вечарынаў, прысьвечаных праблеме палітычных вязьняў. У рамках акцыі адбыліся сустрэчы зь музыкамі Лявонам Вольскім, Аляксандрам Памідоравым, Зьміторм Бартосікам, мастакам Алесем Пушкіным, рэжысёрам Віктарам Дашуком ды іншымі знанымі дзеячамі культуры. У падтрымку палітвязьняў цяперашняга рэжыму выступалі былыя рэпрэсаваныя ў савецкі час Сяргей Ханжанкоў і Уладзімер Раманоўскі.
У межах «Марафону салідарсьці» выступалі таксама сябры БХД паэтка Марыя Баравік і яе дачка, паэтка і бард, арганістка Чырвонага касьцёлу Марыя Новікава: